Цягнікі на другой лініі мінскага метро стануць на адзін вагон даўжэйшымі
Пяцівагонныя саставы пойдуць па другой лініі сталічнага метро, магчыма, ужо з 1 чэрвеня. Цяпер для гэтага ёсць усё патрэбнае: у Мінск прыбыла апошняя партыя вагонаў, неабходных для падаўжэння падземных цягнікоў на дадзеным этапе, перадае агенцтва “Мінск-навіны”. Як паведаміў намеснік галоўнага інжынера “Мінскага метрапалітэна”
Ўладзімір Кавальскі, пяць вагонаў прыехалі з Санкт-Пецярбурга ў пачатку
траўня, яшчэ шэсць — у мінулую суботу. Цяпер яны праходзяць наладку і
абкатку.
Нагадаем, што 18 вагонаў былі дастаўленыя ў Мінск у студзені і лютым. Але паколькі тэхнічныя нарматывы не дапускаюць эксплуатацыю на адной лініі цягнікоў рознай даўжыні, для нарошчвання саставаў давялося чакаць усіх 29 вагонаў — па адным для кожнага цягніка.