"Цёмны рыцар" пабіў рэкорд продажаў ліцэнзійных копіяў
Фільм "Цёмны рыцар" устанавіў новы рэкорд. На гэты раз гаворка ідзе аб продажы ліцэнзійных выданняў на Blu-ray і DVD дысках. Як паведамляе рэсурс WorstPreviews, толькі за адзін дзень з моманту з'яўлення фільма на паліцах крам у ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі было прададзена больш за 600 тысяч Blu-ray дыскаў і больш за тры мільёны DVD-копій. Для параўнання, бліжэйшы канкурэнт "Цёмнага рыцара" - "Жалезны чалавек" паказаў куды больш сціплы вынік - 250 тысяч Blu-ray дыскаў.
Гандлёвыя сеткі прагназуюць, што да канца першага тыдня продажаў карціна Крыстофера Нолана разыйдзецца ў колькасці сямі мільёнаў асобнікаў.
Нагадаем, што аналагічны рэкорд "Цёмны рыцар" ужо ўстанавіў у краме iTunes. Фільм будзе выпушчаны ў паўторны шырокі пракат у студзені 2009 года.
Фота: www.1824.ru