Cёння плануецца завяршыць замену пашкоджанага ўчастка нафтаправода

На месцы прарыву магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці прадаўжаюцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Спецыялісты разлічваюць сёння завяршыць замену пашкоджанага ўчастка трубаправода і правесці яго выпрабаванне, паведамляе БЕЛТА.  Паралельна выдаляецца забруджаны грунт, работнікі камітэта прыродных рэсурсаў ажыццяўляюць маніторынг стану навакольнага асяроддзя.Як сцвярджаюць эксперты, для населеных пунктаў і экасістэмы водных аб'ектаў няма пагрозы забруджвання нафтай.

Нагадаем, вечарам 22 снежня адбыўся прарыў магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст на ўчастку каля вёскі Грушаўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У выніку аварыі разлілося і загарэлася амаль 70 куб.м нафты.