Да 11 снежня ніякіх каментароў пра фіналістаў адбору на Еўрабачанне
Сёння сваю песню журы Еўрафэсту дэманстраваў гурт "Палац", які стаў удзельнікам адбору з ініцыятывы Еўрарадыё. Конкурснае праслухоўванне пачалося ў сераду і працягнецца да суботы. Паводле словаў лідэра гурта Алега Хаменкі, Аляксандр Ціхановіч напярэдадні адбору папрасіў: Хаменка: "Ніякіх каментароў журналістам не даваць да 11 снежня".
У гэты дзень адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе аб’яўленая ўся афіцыйная інфармацыя і спіс з 15 удзельнікаў, з якіх гледачы Беларускага тэлебачання выберуць найлепшую песню. Алег Хаменка падтрымаў ідэю Ціхановіча:
Хаменка: "Каб не пакрыўдзіць тых дзяцей, якія на нешта спадзяюцца, ці наадварот. Яны плачуць. Таму трэба шкадаваць артыста".
Лідэр "Палаца" сказаў, што ў адзін дзень з імі перад журы спявала, напрыклад, Гюнэш Абасава, яшчэ некаторыя вядомыя і невядомыя выканаўцы.
Хаменка: "Наша песня была добра ўспрынятая. Мы проста паказалі музыку і спеў без фішак і грыму, якія прыдумалі да шоў".
Алена Акуліч, Еўрарадыё