Да "чорнага спісу беларускіх чыноўнікаў" далучыліся восем краінаў Еўропы
Да абмежавальных мер Еўрасаюзу ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін. Гэта Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Харватыя ды Чарнагорыя. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на прэс-службу Савета ЕС. Нагадаем, што ўезд у краіны Еўрасаюза да 31 кастрычніка 2010 года забаронены 41 беларускаму чыноўніку. Да гэтай жа даты працягнута і прыпыненне санкцый у дачыненні да ўсіх, акрамя пяці, прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску. Пасля заканчэння гэтага перыяду пытанне аб санкцыях будзе разгледжана з улікам сітуацыі ў Беларусі.
На цяперашні час у спісе неўязных засталіся Лідзія Ярмошына, Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзмітры Паўлічэнка.
На цяперашні час у спісе неўязных засталіся Лідзія Ярмошына, Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзмітры Паўлічэнка.