Да канца года шэнгенская зона пашырыцца яшчэ на тры еўрапейскія краіны

Да канца года шэнгенская зона пашырыцца на Швейцарыю, Ісландыю і Нарвегію. Мяркуецца, што ўжо 6 снежня гэтыя краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія візы. Да апошняга часу асноўнае пытанне ўзнікала са Швейцарыяй, якая доўгі час вагалася, вырашаючы ці далучацца да Шэнгенскай зоны.

Пра ўваходжанне гэтай краіны ў Шэнген паведаміла рэгіянальны менеджэр па працы з агенцтвамі СНД Офіса па турызме Швейцарыі Наталля Сізова. Паводле яе слоў, гэта інфармацыя паступіла ў маскоўскі офіс арганізацыі з Берна, піша сайт “Навіны Іспаніі”.

Яна адзначыла, што паведамленне пакуль неафіцыйнае, але неабходная дакументацыя ўжо гатовая.