Да прыезду ў Пінск Аляксандра Мілінкевіча міліцыя і спецназ наладзілі парад
Парад наладзілі ў Пінску каля помніка Леніну міліцыянты і спецназаўцы, чакаючы прыезду Аляксандра Мілінкевіча. Якраз на гэтым месцы была запланаваная сустрэча лідэра руху "За
Свабоду" з мясцовымі жыхарамі. На яе прыйшлі каля 100 чалавек, якія
цікавіліся ў палітыка яго меркаваннем наконт праблемаў ільготаў, аховы
здароўя, карупцыі, дзейнасці мясцовых уладаў.
Напрыканцы сустрэчы невядомы кінуў у Мілінкевіча яйка. Міліцыянты хулігана не даганялі, але затрымалі актывіста руху Андрэя Сушко. У пастарунак паехаў і Аляксандр Мілінкевіч. У выніку, Сушко быў вызвалены.
Адзначым, што ў Пінску невядомы зламыснік прабіў тры колы аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча.
Сёння лідэр руху "За Свабоду" сустракаецца з жыхарамі горада Слоніма.
БелаПАН