Да Швецыі даехалі 28 бутэлек гарэлкі і настойкі з выявай Алёны Ланской з 1000

Высветлілася, што мытныя пошліны аказаліся занадта высокімі: трэба было плаціць 40 еўра за кожны правезены літр гарэлкі. "Да таго ж у Швецыі сухі закон. І ўнутраны рынак алкагольнай прадукцыі жорстка кантралюецца ўладамі. Мы вырашылі не рызыкаваць, каб пазбегнуць скандалаў", — цытуе словы прадзюсара Ланской Дзмітрыя Баранава "Комсомольская правда в Беларуси".


Аднак гарэлка ад беларускай прадстаўніцы на "Еўрабачанні" не прападзе. Днямі яна з'явіцца на прылаўках у нашых сталічных крамах, кажа Баранаў.


Дарэчы, прадзюсары Ланской перастрахаваліся і падчас адлёту ў Мінску раздалі кожнаму ўдзельніку дэлегацыі па бутэльцы гарэлкі. Агулам іх трапіла ў Швецыю 28.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2013" пройдзе ў шведскім горадзе Мальмё. Алёна Ланская выступіць у першым паўфінале 14 траўня з песняй "Solayoh", у яе 11-ы нумар.

Букмекеры апусцілі Алёну Ланскую на 15 месца