ДАІ ганялася за п’яным кіроўцам па мінскай Курасоўшчыне (фота)

Інспектары ДПС ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы затрымалі п’янага кіроўцу аўтамабіля “Пежо”. Экіпаж пераследваў машыну ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Рыжскай. Супрацоўнікі ДАІ неаднаразова патрабавалі спыніцца, але кіроўца на гэтыя звароты не рэагаваў. Ён заехаў у двары бліжэйшых дамоў і стаў уцякаць ад праваахоўнікаў пешшу. Зрэшты, безвынікова — парушальніка затрымалі.

У крыві 29-гадовага кіроўца было 1,5 праміле алкаголю. Падчас разбіральніцтва высветлілася таксама, што затрыманы не мае пасведчання кіроўцы і раней меў судзімасць за хуліганства, крадзеж і рабаўніцтва.

Да таго ж, ён ехаў ў нецвярозым стане на чужой машыне. Напярэдадні яны выпівалі са знаёмым. Гаспадар аўто пайшоў дадому, але парушальнік узяў ключы ад машыны і паехаў катацца.

Цяпер яго дзеянням даюць прававую ацэнку, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: guvd.gov.by