ДАІ не рэкамендуе пакідаць машыны ля дрэў у сувязі з набліжэннем урагану
Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што ўраган можа значна пагоршыць сітуацыю на дарогах і заклікае па магчымасці адмовіцца ад паездак.
Кіроўцам не варта пакідаць машыны пад дрэвамі ў сувязі з набліжэннем да Беларусі ўрагану "Нікалас". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.
Нагадаем, да сярэдзіны дня "Нікалас" наблізіцца да Фінскага заліва, а яго атмасферныя франты прынясуць у Беларусь ападкі ў выглядзе мокрага снега і дажджу і рэзкае ўзмацненне ветра да 15-22 метраў у секунду, а месцамі да 25-27 метраў у секунду. Такое надвор'е будзе і ўначы.
Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў штармавое папярэджанне ўсім рэгіёнам краіны. Насельніцтву, асабліва пажылым і хворым людзям, рэкамендуецца па магчымасці заставацца дома.
Фота: forums.drom.ru