ДАІ прызнала, што ў Пінску жыве больш за 130 тысяч чалавек

На ўездах у горад дарожныя службы ўсталявалі знак "Мяжа населенага пункта" з контурамі гарадскіх будынкаў. Як высветлілася, такія знакі ўсталёўваюцца ў гарадах, колькасць насельніцтва ў якіх перавышае 130 тыс. чалавек. Жыхароў сталіцы Палесся паболела пасля таго, як летась у гарадскую мяжу далучылі некалькі буйных навакольных вёсак.