Дарога з Брэста ў Белавежскую пушчу будзе выключаная з памежнай зоны

Неўзабаве з Брэста ў Белавежскую пушчу зможа праехаць кожны ахвотны па сапраўдных дакументах. Дарога будзе выключаная з памежнай зоны. Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.  Таксама памежнікі разглядаюць магчымасць свабоднага доступу і  Браслаўскіх азёрах.

Нагадаем, што пропускі на права ўезду ў памежную зону выдаюць аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі раённых аддзелаў міліцыі.

Для гэтага трэба падаць у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства не пазней, чым за 10 дзён, пісьмовую заяву і дакументы, якія пацвярджаюць мэту прыезду ў памежную зону. Такімі дакументамі могуць быць запрашэнне на працу ад імя адміністрацыі прадпрыемства, пуцёўка ў санаторый, выклік на вучобу або пацверджанне аб пражыванні там сваякоў і інш.