Дарогу паміж Мінскам і Гомелем пабудуюць з дапамогай замежных крэдытаў

Аўтадарога першай катэгорыі звяжа сталіцу з Гомелем у бліжэйшыя два-тры гады. Рэканструкцыя аўтадарогі М5 Мінск - Гомель будзе фінансавацца з некалькіх крыніц, паведамляе газета "Гомельская праўда".
Так, будаўніцтва ўчастка дарогі ад Пухавічаў да Бабруйска прафінансуе Сусветны банк. Крэдытнае пагадненне плануецца падпісаць у лістападзе. На будаўніцтва ўчастку ад Бабруйска да Жлобіна плануецца прыцягнуць крэдыт Еўразійскага банка развіцця. У лістападзе пытанне пра вылучэнне гэтага крэдыту будзе разглядацца саветам дырэктараў банку. Заключны адрэзак, ад Жлобіна да Гомеля, плануецца пабудаваць за кошт кітайскага крэдыту.