Дар'я Бялясава з Горак заваявала Гран-пры фестывалю "Зорны Крым"

Гран-пры міжнароднага фестывалю эстраднай творчасці "Зорны Крым" у намінацыі "сола-вакал" заваявала 12-гадовая беларуска Дар'я Бялясава, вучаніца гімназіі з горада Горкі (Магілёўская вобласць).
Фестываль прайшоў у Ялце, у ім удзельнічалі больш за паўтысячы юных спевакоў з Беларусі, Украіны, Казахстана, Расіі, Малдовы і іншых краін ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў. Акрамя каштоўных падарункаў і дыплома Бялясава атрымала запрашэнне на ўдзел у наступных фестывалях, паведамляе БЕЛТА.