Дэмакраты вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій больш за 1300 чалавек
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) Беларусі вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій больш за 1300 чалавек. Сярод іх найбольш сяброў Партыі камуністаў Беларускай - каля 450, інфармуе БелаПАН.
Вось як пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
"Што датычыць нашай партыі, то прыблізна 400 чалавек вылучана ва ўчастковыя камісіі. Мы вылучалі ва ўсіх на рэгіёнах, і, канечне, у большай ступені там, дзе ідуць кандыдаты ад АГП. Такі падзел працы паміж суб'ектамі кааліцыі існуе... Для нас уключэнне нашых людзей ва ўчастковыя камісіі з'яўляецца адной з найгалоўнейшых умоваў нашага далейшага ўдзелу".
Нагадаем, што вылучэнне прэтэндэнтаў у склад участковых камісій завяршылася 10 жніўня. Да серады камісіі будуць арганізоўвацца раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі. Агулам будзе створана 6485 участковых выбарчых камісій.