Дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць вязняў Бярозы-Картузскай
Дэмакратычныя актывісты з Мінску 18 верасня ўшанавалі памяць вязняў канцлагеру ў Бярозе-Картузскай (цяпер гэта райцэнтр Бяроза ў Брэсцкай вобласці). Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі лампады каля помніка вязням канцлагера, а таксама паставілі лампады каля так званых "Чырвоных казарм", дзе ўтрымліваліся зняволеныя. Паводле кіраўніка руху салідарнасці “Разам” Вячаслава Сіўчыка, ушанаванне з’яўляецца традыцыйным і праводзіцца для таго, каб беларускае грамадства не забывалася пра канцлагер Бяроза-Картузская. Тут знаходзіліся прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага нацыянальна-вызвольных рухаў, а таксама левых палітычных партый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, паведамляе БелаПАН.
Канцлагер у Бярозе-Картузскай Палескага ваяводства быў створаны 17 чэрвеня 1934 году па распараджэнні прэзідэнта Польшчы. У ім збіралі камуністаў, камсамольцаў і левых элементаў. Паводле няпоўных звестак, за пяць гадоў існавання лагеру праз яго прайшлі каля 10 тысяч вязняў.