Дэпутаты ў другім чытанні прынялі змены ў выбарчае заканадаўства
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні змены і дадаткі ў выбарчае заканадаўства. Законапраект змяняе парадак фармавання выбарчых камісій.
Таксама спрашчаецца парадак вылучэння кандыдатаў, у тым ліку ад палітычных партый. Так, палітычная партыя можа вылучаць кандыдата па кожнай выбарчай акрузе, незалежна ад існавання на яго тэрыторыі партыйных структур.
Членам ініцыятыўных груп больш не давядзецца засвядчаць подпісы ў выканкамах. Спрашчаецца парадак правядзення перадвыбарных мітынгаў і пікетаў. Кандыдатам не спатрэбіцца браць дазвол, а толькі апавяшчаць мясцовыя ўлады пра мерапрыемства.
Пры датэрміновым галасаванні па выніках кожнага дня будзе складацца пратакол пра колькасць грамадзян, якія атрымалі выбарчыя бюлетэні.
Падчас правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў прадугледжана стварэнне індывідуальных фондаў. Для кандыдатаў у дэпутаты парламента іх максімальны памер складае 35 мільёнаў, для кандыдата ў прэзідэнты — 105 мільёнаў.
БелаПАН