Для бедных і багатых беларусаў увядуць аднолькавую стаўку падатку
12% заробку будуць аддаваць беларусы ў дзяржаўную казну. Да канца 2008 года стаўка падатка можа стаць аднолькавай і для бедных, і для багатых. Такую прапанову зрабіла Міністэрства фінансаў. Гэта, дарэчы, на адзін адсотак менш, чым у Расіі. Гэта выгадна тым, хто
зарабляе ад паўтара мільёна рублёў і больш - падаткаў яны будуць
плаціць менш, піша газета "Комсомольская правда в Беларуси".
Нагадаем, цяпер у нашай краіне дзейнічае прагрэсіўная шкала падаходнага падатку (у ёй пяць ставак - ад 9 да 30%). Чым больш зарабляе грамадзянін, тым больш забірае казна.
Нагадаем, цяпер у нашай краіне дзейнічае прагрэсіўная шкала падаходнага падатку (у ёй пяць ставак - ад 9 да 30%). Чым больш зарабляе грамадзянін, тым больш забірае казна.