Для "падазроных" футбольных фанатаў з Англіі ў Мінску рыхтуюць спецнамёт
Спецыяльны намёт падрыхтавалі на мінскім стадыёне "Дынама" для "падазроных" футбольных фанатаў з Англіі. Нагадаем, 1 кастрычніка на галоўнай футбольнай арэне краіны пройдзе матч Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і "Эвертанам".
Як паведамляе БЕЛТА, у спецнамёце будзе праводзіцца асабліва пільны дагляд балельшчыкаў англійскай каманды. Дарэчы, такі метад у Мінску будзе ўжывацца ўпершыню.
Чакаецца, што на матч БАТЭ — "Эвертан" у Мінск прыедзе больш за паўтары тысячы англійскіх балельшчыкаў. Іх будуць суправаджаць трое паліцыянтаў, паведамляе БелаПАН.