Для стварэння марскога гандлёвага флоту Беларусі спатрэбяцца 50 млн долараў
50 мільёнаў долараў інвестыцый запатрабуе рэалізацыя Беларуссю праекта па стварэнні марскога гандлёвага флоту. Пра гэта было заяўлена падчас яго прэзентацыі на беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме ў Мінску. Мяркуецца, што будуць набытыя два сухагрузных судны водазмяшчэннем 35 тысяч тон кожнае. Іх могуць купіць як ва ўласнасць, так і ў арэнду з правам далейшага выкупа. Калі беларускі марскі флот будзе перавозіць да 600 тысяч тон грузаў у год, прыбытак мусіць скласці прыкладна 5-7 млн долараў у год. А акупіцца праект праз 7-10 гадоў.
Як паведамляе БелаПАН, для рэалізацыі гэтага праекта плануецца стварыць прадпрыемства-перавозчык — Нацыянальную марскую кампанію.
Як паведамляе БелаПАН, для рэалізацыі гэтага праекта плануецца стварыць прадпрыемства-перавозчык — Нацыянальную марскую кампанію.