Еўра сёння патаннеў на 100 рублёў, расійскі рубель — на 0,5

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў панядзелак, 8 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10840 рублёў, курс еўра знізіўся на 100 рублёў — да 13310, курс расійскага рубля знізіўся з 204 да 203,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у пятніцу, 5 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10840 рублёў, курс еўра вырас на 90 рублёў — да 13410, курс расійскага рубля знізіўся з 205 да 204 беларускіх рублёў.

Фота — ria.ru