"Дом Замэнгофа" ў Гродне хаваюць за малюнкам Напалеона Орды (фота)

Дом, дзе раней жыў стваральнік мовы эсперанта Лазар Замэнгоф, схавалі расцяжкай з малюнкам Напалеона Орды. Гарадскія ўлады тлумачаць гэта жаданнем упрыгожыць будынак. На пачатку мінулага года будынак выкупіла прадпрыемства "Свіслачрэмбуд", аднак да сённяшняга часу ніякія працы не ладзіліся. Не пачаліся яны і цяпер. Шыльда, на якой было напісана, што ў будынку жыў "Доктар Эсперанта", была сарваная ў сярэдзіне мінулага года.

У гродзенскім будынку Л.Замэнгоф пражыў з 1893 па 1897 год. Падчас свайго жыцця тут ён быў вольна практыкуючым лекарам-акулістам.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна






Фота аўтара: так выглядае "дом Замэнгофа" з вуліцы і з двара.