Домрачава была толькі 17-й у гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне
17-е месца заняла беларускай біятланістка Дар'я Домрачава ў гонцы пераследу на 10 кіламетраў на сёмым этапе Кубка свету ў Паўднёвай Карэі. На агнявых рубяжах спартсменка зрабіла тры промахі. Адзначым, што на
дыстанцыію Дар'я Домрачава сыходзіла 23-й. Беларуска Вольга Назарава,
якая стартавала 45-й, фінішыравала толькі 32-й з двума промахамі.
А перамагла ў гонцы францужанка Сандрын Бэі. Яна і выйшла ў лідэры агульнага заліку Кубка свету. Домрачава ў ім займае 31-е месца, Вольга Кудрашова - 50-е, Вольга Назарава - 64-е, Людміла Ананька - 65-е, Надзея Скардзіна - 69-е, Людміла Калінчык - 71-е.
БелаПАН