Домрачава стала 3-й у гонцы на 15 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла 3-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км на першым этапе Кубка свету. Ён стартаваў 2 снежня ў шведскім Эстэрсундзе. Як інфармуе БЕЛТА, Домрачава дапусціла два промахі (на другім і чацвёртым агнявых рубяжах), адстаўшы ад пераможца Хелены Юнсан са Швецыі на 1 хв. 16,4 сек. Час пераможцы — 43 хвіл. 01,4 сек. (1 промах). Другое месца таксама заняла біятланістка са Швецыі Ганна-Карын Олафсан-Зідэк (адставанне ад лідэра 26,2 сек. і 2 промахі).
У лік 40 лепшых біятланістак, якія атрымалі ачкі ў агульны залік Кубка свету, увайшла яшчэ адна беларуска. Вольга Кудрашова, дапусціўшы 1 промах, паказала 30-ы вынік (+3 хв. 03,1 сек.).
Вольга Назарава з дзвюма промахамі апынулася на 41-м радку (+4 хв. 21,2 сек.).
Надзея Скардзіна стала 46-й (4 промахі, +4 хв. 36,8 сек.), Людміла Калінчык — 51-й (4 промахі, +5 хв. 07,6 сек.), Людміла Ананька — 66-й (3 промахі, +6 хв. 06 сек.).
Агулам на старт індывідуальнай гонкі выйшлі 112 спартовак.
На 3 снежня ў Эстэрсундзе прызначаная мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. У стартавы ліст уключаны пяць беларускіх біятланістаў: Аляксандр Сыман (пад нумарам 19), Сяргей Новікаў (20), Рустам Валіулін (36), Яўген Абраменка (62) і Міхаіл Сямёнаў (135).
5 снежня першы этап Кубка свету працягнецца жаночым (7,5 км) і мужчынскім (10 км) спрынтам. А 6 снежня пройдуць мужчынская (4х7,5 км) і жаночая (4х6 км) эстафеты.