Другі танкер з венесуэльскай нафтай разгружаецца ў адэскім порце
Танкер "Мінерва Сафія" з венесуэльскай нафтай для Беларусі, які напярэдадні прыбыў у адэскі порт, разгружаецца на натагазавым тэрмінале. Як інфармуе БЕЛТА, выгрузка 80 тон нафты закончыцца позна ўвечары 21 чэрвеня.
Неўзабаве будзе арганізаваная далейшая яе дастаўка чыгункай з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Прыбыццё наступнага танкеру з венесуэльскай нафтай чакаецца 29 чэрвеня.
Нагадаем, першая партыя нафты з Венесуэлы прыбыла ў Адэсу ў канцы красавіка і была прывезеная ў Мазыр чыгункай. Як паведамляе тэлеканал СТВ, сёлета праз марскі гандлёвы порт Адэсы на Мазырскі НПЗ будзе прывезена для перапрацоўкі каля 3 млн тон венесуэльскай нафты.
Глядзі таксама: Беларусь вырашыла прадаваць венесуэльскую нафту ЗША?