Дубовіку пакуль не ўдалося пераканаць сектантаў, якія хаваюцца ў зямлянцы
Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Беларусі Мікалаю Дубовіку 25 лістапада ўдалося пагутарыць з людзьмі, якія знаходзяцца ў падземным прытулку ў чаканні "канца свету" ў Пензенскай вобласці Расіі. Аднак пераканаць іх і ўгаварыць выйсці з падзямелля яму пакуль не ўдалося. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар беларускай амбасады ў Расіі Віталь Сліўка. Дэпутат меў дзве сустрэчы з дзвюма беларускамі, якія не паспелі трапіць у падзямелле і цяпер жывуць у закінутым доме ў Нікольскім.
Па словах прэс-сакратара, пасля доўгай гутаркі з адной з іх, Валянцінай Панядзельнік, у якой трое дзяцей, акрэсліўся пэўны прагрэс у разуменні жанчынай сітуацыі. Паводле слоў Мікалая Дубовіка, з'явілася надзея на тое, што жанчына ўсё ж зменіць свае погляды. Спробы пераканаць другую жанчыну, Вольгу Дзенісовіч, пакуль не даюць ніякага выніку.