Дваіх дзяцей, хворых на "свіны" грып, сёння выпішуць з асіповіцкай бальніцы
Яшчэ пяць дзяцей шпіталізаваныя ў Асіповічах з падазрэннем на "свіны" грып. Пра гэта БелаПАН паведаміла намесніца галоўнага лекара Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Іўчык. Пры гэтым яна падкрэсліла, што дыягназ "грып A/H1N1" у іх лабараторна яшчэ не пацверджаны.
У той жа бальніцы знаходзіцца яшчэ трое дзяцей, у якіх гэты дыягназ пацвердзіўся яшчэ на мінулым тыдні. Чакаецца, што дваіх з іх сёння выпішуць дахаты. Нагадаем, усе гэтыя дзеці адпачывалі ў складзе групы ў Вялікабрытаніі.