Двух мінскіх школьнікаў асудзілі за забойства 33-гадовай жанчыны

15 і 14 гадоў правядуць за кратамі два навучэнцы сталічнай сярэдняй школы № 94. Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд, які прызнаў іх вінаватымі ў забойстве 33-гадовай жанчыны. Як адзначае БелаПАН, трагедыя адбылася ў ноч на 1 студзеня 2009 года. Падчас сваркі каля дома № 38 па вуліцы Славінскага дзевяцікласнікі, шмат разоў пабіўшы нагамі і рукамі, забілі жанчыну без пэўнага месца жыхарства. Перад гэтым яны распівалі з ёй спіртное.

Падлеткі будуць накіраваныя ў папраўчую калонію.