Дырэктар гродзенскага гандлёвага каледжа правядзе шэсць гадоў у калоніі

Шэсць гадоў у калоніі правядзе былы дырэктар гродзенскага гандлёвага каледжа. Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

"Амаль год таму Аляксандр Гаўрылік атрымаў хабар у памеры трох тысяч еўра за рашэнне пытання ў справе арэнды нежылога памяшкання. Грошы яму перадаў былы яго супрацоўнік. За гэта былога дырэктара асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Пасля адбыцця гэтага тэрміну яму забаронена займаць кіруючыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Былы дырэктар спрабаваў абскарджваць гэты прысуд у абласным судзе, аднак яго пакінулі без зменаў".