Дырэктар лушчыльні крэветак: работніцы не хочуць прафсаюзаў
Анатоль Швед, дырэктар беларуска-польскага супольнага прадпрыемства “Трансаэкспрэс”, якое займаецца ачысткай крэветак, абверг інфармацыю, што у Пружанскай і Бярозаўскай філіях прадпрыемства прайшлі страйкі. Затое пацвердзіў: была спроба стварыць прафсаюз. Анатоль Швед: “Прыйшоў кіраўнік прафсаюза недзяржаўнай сферы: “Мы будзем вас абараняць ад кіраўніцтва”. Тады рабочыя яму і сказалі: “А нас не трэба абараняць ад дырэктара. У нас паразуменне”. І наогул: хочаце вы стварыць прафсаюз — прыходзьце, ёсць абедзенны перапынак, да работы, пасля работы. Але не ў рабочы час. А то за вуглом збіраюцца. Падагналі аўтобус. Непрыгожа неяк. Мне ж таксама трэба ведаць, чаго вы хочаце".
У рэгіянальнай арганізацыі незалежнага Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці заявілі, што ў іх ёсць суполка на “Трансаэкспрэсе”. Гады з два таму дзяржава ледзь не абанкруціла прадпрыемства, устанавіўшы мыта за адкіды, шалупінне рачкоў, як за мяса. Прафсаюз хадайнічаў перад абласнымі ўладамі, звяртаўся ва ўрад. Урэшце прэзідэнт адмяніў свой Указ у частцы імпарта крэветак.
Анатоль Швед сцвярджае, што работніцы не захацелі мець і суполкі афіцыйных прафсаюзаў:
“Прыязджаў кіраўнік абласны. Але работніцы і яму адмовілі. Бо плаціць трэба адзін працэнт ад заробку, а ім гэта якія-ніякія, а грошы”.
У двух цэхах прадпрыемства працуюць больш за 300 чалавек. Паводле Анатоля Шведа, можна зарабіць да 800 тысячаў беларускіх рублёў. Але тады незразумела, чаму прадпрыемства не можа дабраць аб’яўленыя 100 вакансіяў. Гэта спадар Швед прызнаў. І гэта нягледзечы на традыцыйны зімовы прырост рабочых рук.