Дырэктар мінскага ЖЭСа звольнены за трагічную смерць жанчыны ад ледзяша
За невыкананае даручэнне кіраўніцтва Мінгарвыканкама па ачыстцы стрэх будынкаў ад снегу кіраўніку адміністрацыі Партызанскага раёна Леаніду Голубу абвясцілі вымову. Яго намесніку вынесенае папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Генеральнага дырэктара "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Ўладзіміра Рэентовіча папярэдзілі пра недастатковую патрабавальнасць да падначаленых, адзначае БЕЛТА.
Леаніду Голубу даручана вызваліць ад пасад дырэктара ЖЭСа 46 і яго намесніка, які абавязаны быў арганізаваць ачыстку стрэх дамоў ад снегу і лёду. Таксама вырашана звольніць работнікаў ЖРЭА Партызанскага раёна, адказных за ўтрыманне жылых дамоў.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў пятніцу 19 лютага. На 80-гадовую бабулю, што сядзела каля пад'езду, зваліўся лядзяш. Медыкі не паспелі выратаваць яе.