Дырэктар мінскай фірмы хацеў «кінуць» інстытут радыялогіі на 39 мільёнаў

Пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальную справу ў адносінах да дырэктара адной з мінскіх фірмаў.

Ён абвінавачваецца ў тым, што пры рамонце эндаскапічнага абсталявання, якое належыць навукова-даследчаму інстытуту анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, выкарыстаў камплектуючыя неўстаноўленага вытворцы. У выніку абсталяванне ў далейшым выкарыстоўваць па прызначэнню ўжо немагчыма. Аднак дырэктар ўсё роўна патрабаваў аплату сваіх паслуг.

Паводле версіі следства, ён падазраецца ў тым, што такім чынам спрабаваў выкрасці бюджэтныя сродкі інстытута на суму больш за 39 мільёнаў рублёў.

"Звязда"