Дырэктара з Ляхавіч пакараюць за парушэнне ўмоваў правядзення тэндара
Супраць дырэктара камунальнага прадпрыемства "Ляхавiцкае раённае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва" распачала крымінальную справу пракуратура Брэсцкай вобласці. Было высветлена, што iнфармацыя аб правядзеннi тэндару на рамонт
фiзкультурна-аздараўленчага комплексу ў вёсцы Русiновiчы Ляхавiцкага
раёна на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу i кан’юнктуры цэнаў была
размешчана ўжо пасля падпiсання дамовы на выкананне работ.
А ў друкаваных СМІ тэндарныя прапановы ўвогуле не з’явiлiся. Нiякай конкурснай дакументацыi заказчык не распрацоўваў i кошт работ не падлiчваў. Не дзiва, што бюджэтныя грошы былi патрачаны нерацыянальна. Каштарыс рамонтна-будаўнiчых работ на гэтым аб’екце быў завышаны больш чым на 23 мiльёны рублёў.
Звязда