Дзеці ў лагерах вучаць гімн і слухаюць лекцыі пра якасць беларускіх тавараў
У базах адпачынку сёлета зноў увялі гадзіны інфармацыі ды ідэалогіі. У дзіцячых аздараўленчых лагерах сёлета зноў увялі гадзіны інфармацыі ды
ідэалогіі. Штотыдзень дзецям распавядаюць пра нацыянальную сімволіку,
65-годдзе Перамогі і якасць беларускіх тавараў.
"У нас праводзяцца шмат тэматычных мерапрыемстваў, заняткаў і лекцый з дзецьмі, — кажа дырэктар аздараўленчага лагера "Загор'е", які месціцца пад Мінскам. — З года ў год мы стараемся прытрымлівацца тэматыкі нашых лагерных зменаў. Гэта патрыятычная інфармацыя або звесткі пра краіну ў цэлым. Праводзяцца лекцыі ці мерапрыемствы, у якіх ёсць інфармацыйны матэрыял пра Беларусь".
На першай змене дзецям раз на тыдзень тлумачаць, што такое Год якасці, які абвясціў прэзідэнт.
"Не ўсе могуць ведаць, што цяпер Год якасці, таму ім чытаюць лекцыі, каб яны ведалі, што гэта значыць, што такое Год якасці. У дзяцей ёсць таты і маці, яны працуюць на карысць краіны. Дзеці мусяць разумець, што ад таго, як яны і іх бацькі ставяцца да выканання сваіх абавязкаў, будзе залежаць нашая будучыня", — кажа дырэктар.
У лагеры "Церамок" у Стаўбцоўскім раёне, напрыклад, кожны чацвер абавязкова праходзяць ідэалагічныя заняткі. На іх дзецям распавядаюць пра дзяржаўны сцяг і герб. Кожны раз перад заняткамі дзеці ўздымаюць сцяг ды спяваюць гімн.
Некаторыя санаторыі маюць часовыя пярвічкі БРСМа ды супрацоўнічаюць з піянерскай арганізацыяй. Гэтым летам разам з піянерамі дзеці будуць віншаваць ветэранаў: другая змена цалкам прысвечаная 65-годдзю Перамогі.
"Гэты год — Год якасці, але тэма "Мая радзіма — Беларусь" застаецца актуальнай пры любым раскладзе, — кажа Ларыса Бельская з аздараўленчага цэнтра "Ждановічы". — Лекцыі цяпер не карыстаюцца попытам у дзяцей і не запамінаюцца. Самая лепшая форма ўспрыняцца — гэта актыўны ўдзел саміх дзяцей".
Ідэалагічныя аддзелы, якім падпарадкоўваюцца дзіцячыя лагеры, даводзяць планы мерапрыемстваў. І, акрамя адпачынку, да дзетак даводзяць дзяржаўную ідэалогію.
"Ідэолагія партыі — гэта ж ідэалогія кіраўніцтва нашага, якую штогод абвяшчае Лукашэнка. Яна на ўсе структуры распаўсюджваецца", — кажа Ларыса Пятроўна.