Дзецям дазволілі выязджаць за мяжу з адным з бацькоў без дазволу другога
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, што замацоўвае новы парадак выезду з краіны і ўезду ў яе грамадзян Беларусі, піша “Ежедневник”.
Самае істотнае новаўвядзенне датычыцца парадку выезду дзяцей. У адпаведнасці з новым законам непаўналетнія змогуць выязджаць з Беларусі ў суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў без згоды другога.
Калі ж адзін з бацькоў супраць выезду дзіцяці, ён можа звярнуцца з заявай у суд. Акрамя таго, новы закон вызначае і моманты, калі людзі трапляюць у “спісы невыязных”.
Абмежаваць права на выезд за мяжу змогуць дзяржорганы, калі вы валодаеце дзяржаўнымі сакрэтамі; органы крымінальнага пераследу – у дачыненні да падазраваных або абвінавачваемых па крымінальных справах, а таксама да асуджаных за розныя злачынствы.
Цяпер у спісы невыязных могуць патрапіць і тыя, хто ўхіляецца ад прызыву. За мяжу таксама можа не пусціць суд: калі ўсталяваны прэвентыўны нагляд, калі грамадзянін не выконвае без паважных прычын маёмасныя, падатковыя або іншыя абавязкі, або нават калі прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе, або грамадзянін з'яўляецца даўжніком па справах аб эканамічным банкруцтве.
Новы закон набудзе моц праз паўгода.