Дзецям упершыню зробяць бясплатныя прышчэпкі супраць пнеўманіі і менінгіту

Упершыню юным мінчукам будуць рабіць бясплатныя прышчэпкі супраць гемафільнай інфекцыі. Яна выклікае такія небяспечныя запаленчыя захворванні, як менінгіт, сэпсіс і пнеўманія. Вакцынацыя пачнецца ўжо сёлета ў першай дэкадзе жніўня.

У паліклініках будуць рабіцца прышчэпкі дзецям да 5 гадоў з гэтак званай групы рызыкі. Сюды таксама патрапяць выхаванцы дзіцячых дамоў.

Для правядзення інекцый мінскія ўлады закупілі каля 6 тысяч французскіх вакцын.

Мінск-навіны