Дзень беларускай пісьменнасці адсвяткавалі 10 тысяч чалавек

Ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання Дня беларускай пісьменнасці, якія прайшлі ў Шклове 2 верасня, прыняло ўдзел каля 10 тысяч чалавек. Такія дадзеныя агучыла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.