Дзень Незалежнасці скончыўся “затопленымі дварамі” і гімнам пад фанаграму
Але каб трапіць на заключную акцыю мерапрыемства, кожнаму трэба было прайсці
кардон міліцыянтаў, якія правяралі як заплечнікі, так і невялікія жаночыя
сумачкі на наяўнасць алкаголю. У выніку перад кардонам увесь час стаяў натоўп з
людзей ужо добра падпітых, якія дапівалі ўсё тое, што набылі, каб адзначыць
спяванне гімну ды разагрэцца перад святочным канцэртам. Напрыклад, каля гасцініцы “Планета” а 22-й гадзіне
вакол міліцыянтаў спалі некалькі чалавек, якія перашкаджалі ўсім, хто спрабаваў
дабрацца бліжэй да галоўнай сцэны. Жыхару сталіцы Сяргею падчас святаў неставала
сметніц і прыбіральняў. Сапраўды, па дарозе ад метро “Неміга” да Стэлы было пастаўлена
толькі 4 біяпрыбіральні:
“Быў добра развіты гандаль, але было шмат п’яных людзей. Таксама слаба арганізавалі размяшчэнне прыбіральняў, таму п’яныя засцыкалі ўсё навокал. Ну, і не было сметніц, таму людзі проста білі бутэлькі паўсюль. А на салюце было вельмі неарганізавана, бо было шмат людзей. Я стаяў каля “Белінтурыста” і да сцэны нават не пайшоў. Бо калі б раптоўна пайшоў дождж, то ў такім натоўпе пазабівалі б усе адзін аднаго”.
Для жыхароў суседніх са сцэнай дамоў дзяржаўныя святы ператвараюцца ў змаганні з непрыемным пахам, бітым шклом і п’янымі падлеткамі. Кожны год Таццяна, жыхарка дому насупраць Стэлы, бачыць падчас святаў адно і тое ж:
“Шмат людзей зусім не ў цвярозым стане спраўляюць сваю натуральную патрэбу пад балконам. І калі я магу сказаць, што мне пашанцавала, то тым, хто жыве на першым паверсе, пашанцавала меньш. Бо гэта адбываецца ўсю ноч, увесь час чуваць крыкі, звон бітага шкла, а два міліцыянты, якія стаяць у двары нічога не робяць, бо ўсіх яны усё роўна не забяруць”.
Сітуацыя не змянілася і калі загучаў дзяржаўны гімн. На жаль, абяцанага тысячагалоснага харавога выканання пачуць так і не давялося. Галоўная песня краіны гучала пераважна са шматлікіх дынамікаў. Цікава тое, што нават на сцэне не ўсе людзі ведалі словы гімна.
Напрыклад, намеснік галоўнага дырэктара АТН Юрый Гроераў увесь час стаяў, схіліўшыся да Алены Спірыдовіч, каб падглядзець тэкст. Звычайныя ж людзі, якія прыйшлі да стэлы, здолелі праспяваць толькі адзін радок “Мы, беларусы, з братняю Руссю”, але менавіта гэтых словаў у гімне ўжо няма. Нават Аляксандр Лукашэнка падчас спявання гімну хітрыў. Прэзідэнт чакаў, пакуль прагучыць радок з калонак, каб потым яго паўтарыць.
Апошнія акорды гімна скончыліся салютам. У гэтым годзе ён быў крыху багацейшы, чым звычайна. І стралялі часцей, ды і колераў стала больш - да чырвонага і зялёнага дадалі колер месяцовага срэбра і нябесна-блакітны.
Пасля салюту святочны канцэрт працягваўся яшчэ паўтары гадзіны, 45 хвілінаў з якіх выступаў Валеры Лявонцьеў. Арганізатарамі было падкрэслена, што Народны артыст Расіі спяваў для беларусаў не пад фанаграму, напэўна, адзіны з усіх выступоўцаў на канцэрце “За незалежную Беларусь”.
Святочны канцэрт скончыўся брудам. На вуліцах засталіся звычайныя наступствы дзяржаўных святаў – смецце, п’яны натоўп і “залітыя двары”. Брыдкае адчуванне засталося пасля спявання гімну краіны, словы якога ніхто не ведае, хаця хутчэй за ўсё нікому з тых, хто прыйшоў, гэта проста было непатрэбна.