Дзевяць бутэлек экстракцыйнага опіуму выявілі у адным з дамоў сталіцы

Дзевяць бутэлек экстракцыйнага опіуму выявілі супрацоўнікі Партызанскага РУУС у адным з прыватных дамоў сталіцы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Гаспадыняй аказалася 32-гадовая мінчанка. Яна і выдзяляла памяшканне для вырабу моцнага наркотыку. Колькі чалавек удзельнічала ў наркатычнай "кухні", следчыя пакуль сказаць не могуць. Таксама дакладна не вядома, ці прызначаўся опіум на продаж. Цяпер у адносінах да ўладальніцы прытону ўзбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Ёй можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.