Дзевятоўскага і Ціхана дыскваліфікуюць, у іх забяруць алімпійскія медалі
Срэбраны і бронзавы прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў кіданні молата, беларусы Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта будуць дыскваліфікаваныя за станоўчыя допінг-пробы. Пра гэта паведаміў выдавец міжнароднага бюлетэню EME News Альфонс Юк, інфармуе Газета.ru.
"Пра дыскваліфікацыю Ціхана і Дзевятоўскага паведамляюць крыніцы японскай газеты Japan Today, блізкія да дысцыплінарнай камісіі МАК, - цытуе Юка расійскае выданне "Весь спорт". - Афіцыйнае рашэнне мусіць быць аб'яўленае сёння, 11 снежня, па выніках паседжання выканкама МАК у Лондане".