Джэкi Чан запісаў афiцыйную песню Алiмпiяды ў Пекіне

Вядомы галiвудскi акцёр Джэкi Чан, якi ўжо выпусцiў некалькi сольных альбомаў, запiсаў афiцыйную песню летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне.
Яна называецца "Мы гатовыя". Аўтарам тэксту i музыкi з’яўляецца Пiтэр Кам, якi ў мiнулым годзе атрымаў Сярэбранага мядзведзя за лепшую музыку да фiльма "Iзабела" на Берлiнскiм кiнафестывалi. Запiс алiмпiйскай песнi заняў тры гадзiны.

“Звязда”