Джордж Лукас здыме фільм пра лётчыкаў афраамерыканцаў
Каманда рэжысёра Джорджа Лукаса пачала пошук здымачнай пляцоўкі для фільма "Red Tails" ("Чырвоныя хвасты") пра падраздзяленні чарнаскурых лётчыкаў-знішчальнікаў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне.
Пакуль у якасці магчымых месцаў для працы над праектам разглядаюцца Чэхія і Італія, піша агенцтва Associated Press. Прадзюсуе будучы фільм Рык Макалэм, які працаваў з Лукасам над усімі эпізодамі "Зорных войнаў".
Сцэнар напісаў Джон Рыдлі ("Тры каралі").
Фільм заснаваны на гісторыі 332-й знішчальнай авіягрупы, вядомай як "Лётчыкі Таскіджы", якая цалкам складалася з пілотаў-афраамерыканцаў. Хвасты машын "Лётчыкаў Таскіджы" былі размаляваныя чырвонай фарбай (адсюль і назва будучага фільма Лукаса).
Ветэраны авіягрупы ў 2007 годзе былі ўшанаваныя залатым медалём Кангрэса ЗША.
Фота: www.assonetart.com