Дзіцячая дапамога павялічылася на два пачкі малочнай сумесі

Пасля таго, як з 1 лютага ў Беларусі ўзрос бюджэт пражытачнага мінімума, павялічылася і штомесячная дапамога на дзяцей. Да былых 283 тысячаў на дзіцяці да трох гадоў дадаліся 13 тысяч рублёў. "Дабаўкі" хопіць на два пачкі малочнай сумесі беларускай вытворчасці. На расійскую або замежную, на жаль, не.

А вось на дзіця больш за тры гады дапамога павялічылася да 89 тысячаў рублёў. Праўда, права на дапамогу на дзіцяці больш за тры гады вызначаецца штогод і залежыць ад сукупнага даходу сям'і, піша "Камсамолка".