Дзмітры Мядзведзеў 27 верасня наведае расійска-беларускія вучэнні "Захад-2009"

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 27 верасня плануе наведаць аператыўна-стратэгічныя вучэнні "Захад-2009". Пра гэта, па звестках сайту "Оружие России", паведаміла яго прэс-сакратар Наталля Цімакова. Па яе словах, у панядзелак Мядзведзеў прыбудзе ў Калінінградскую вобласць. Там ён таксама будзе назіраць за правядзеннем аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Захад-2009".