Дзмітрый Мядзведзеў сустрэнецца з журналістамі незалежных беларускіх СМІ

Сустрэча прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх СМІ адбудзецца ў Крамлі 23 лістапада. Як паведамляе сайт udf.by, сярод запрошаных — газеты "Народная воля", "Наша ніва", "Товарищ". Афіцыйна прэс-канферэнцыя прымеркаваная да саміта Еўразійскай эканамічнай супольнасці, які адбудзецца 27 лістапада ў Мінску. Але журналістам прапануюць задаваць пытанні і на іншыя актуальныя тэмы, якія датычаць беларуска-расійскага супрацоўніцтва.