Дзве беларускі трапілі ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету па біятлоне

У італьянскім Антхольцы на этапе Кубка свету па біятлоне завяршылася гонка пераследавання сярод жанчын. Дзве беларускі трапілі ў трыццатку лепшых.
Надзея Скардзіна, якая стартавала з 35 пазіцыі, здолела прайсці ўсе чатыры этапы без промахаў і фінішаваць 24-й. Лідэр беларускай каманды Дар’я Домрачава, якая пачынала гонку 11-й, не здолела ўтрымаць сваю пазіцыю і, дапусціўшы 7 промахаў, была на фінішы толькі 28-й. Людміла Калінчык, якая стартавала 42-й, завяршыла гонку на 31-м месцы.

Яшчэ тры беларускі здолелі палепшыць свае стартавыя пазіцыі. Людміла Ананька з 48 месца перамясцілася на 44-е, Вольга Назарава — з 60-га на 45, а Вольга Кудрашова, якая стартавала 57-й, завяршыла гонку на 47 месцы.