Дзве трацілавыя шашкі знойдзеныя ў сутарэнні шматкватэрнага дома ў Мінску
Больш за 40 чалавек былі эвакуяваныя са шматкватэрнага дома ў Мінску. У яго сутарэнні былі выяўленыя 2 трацілавыя шашкі па 200 грамаў. Як паведаміў "Інтэрфакс" супрацоўнік Ленінскага РУУС Сяргей Козел, пры прыборцы сутарэння шашкі знайшоў жыхар шматкватэрнага дома па вуліцы Сямёнава. Па словах міліцыянта, на месца здарэння выязджала група размініравання.
Жыхар дома, які знайшоў шашкі, паведаміў, што яны, нібы, засталіся ад ранейшых жыхароў. Міліцыя высвятляе, хто раней быў уладальнікам сутарэння, дзе знайшлі трацілавыя шашкі.
Жыхар дома, які знайшоў шашкі, паведаміў, што яны, нібы, засталіся ад ранейшых жыхароў. Міліцыя высвятляе, хто раней быў уладальнікам сутарэння, дзе знайшлі трацілавыя шашкі.