“Дзяды Марозы” падалі ў Генпракуратуру заяву аб свабодзе арганізацый (фота
Прадстаўнікі незарэгістраваных грамадскіх арганізацыяў і аб'яднанняў зладзілі паход у Генеральную пракуратуру. Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна", яны апрануліся ў Дзядоў Марозаў. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў гэтай незвычайнай акцыяй хацелі нагадаць уладам пра артыкул 193 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
Яны перадалі заяву на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча. У заяыве яны прызналіся, што “дзейнічаюць у незарэгістраванай арганізацыі Дзядоў Марозаў і просяць даць прававую ацэнку гэтым дзеянням". Такой нестандартнай петыцыяй удзельнікі акцыі патрабававалі скасаваць гэты ганебны артыкул. Сярод тых, хто перадаваў петыцыю былі сябры Асамблеі НДА, Беларускага Хельскінкскага камітэту, “Вясны”, Моладзі БНФ ды іншых арганізацый.
Адказны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры зарэгістраваў заяву. Падчас акцыі супрацоўнікі Службы бяспекі пракуратуры ў даволі грубай форме патрабавалі ад фотакарэспандэнтаў паказаць фотаздымкі, а таксама патрабавалі выдаліць фота будынка пракуратуры, што месціцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску.
Фота з сайту Праваабарончага цэнтру "Вясна"