Дзяніс Маманаў: Я ведаю, як выбухае граната. Учорашні выбух быў мацнейшы
Дзяніс Маманаў разам з жонкай прымалі ўдзел у святкаваннях з нагоды Дня незалежнасці ля стэлы "Мінск - горад-герой". Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, яны сышлі з месца выбуху літаральна за хвіліну да яго. Дзяніс так апісвае моц выбуху: Дзяніс Маманаў: Я служыў у войску, ведаю, як выбухаюць гранаты. Гэта было крыху мацней. Магчыма, штосьці начыненае металічнымі часткамі, таму што раненыя мелі, напрыклад, на адной назе 10 прабоінаў, на другой назе - 10, на целе былі прабоіны ў хлопца. Бачна, што разляталася штосьці металічнае.
Дзяніс адзначае, што параненыя, якія маглі перасоўвацца хаця б на адной назе, выскоквалі з натоўпу, спрабуючы вызваць таксоўку і хутчэй даехаць да бальніцы. Сам Дзяніс разам з жонкай адразу пасля выбуху накіраваўся дахаты, спрабуючы абмінуць натоўп і падалей ад яго адысці.