Дзяржкантроль выявіў масавыя парушэнні ў арганізацыі харчавання ў краіне
Камітэт дзяржкантролю Беларусі правёў праверку арганізацыі гандлёвага абсталявання і аздараўлення насельніцтва ў месцах адпачынку. Як паведаміла БелТА ў прэс-службе КДК, у хадзе праверкі арганізацыі харчавання ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах выяўленыя масавыя парушэнні, звязаныя з недаўкладаннем кампанентаў у стравы (да 70%), недаважваннем (да 60%), выкарыстаннем няякасных прадуктаў.
Сутачныя рацыёны харчавання санаторна-курортных арганізацыях не адпавядаюць нормам па харчовай і энергетычнай вартасці. Часта забяспечанасць прадуктамі складала да 60 % ад нормы. Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы асобных санатроыяў і аздараўленчых устаноў праверка ацаніла як нездавальняючы.
Белта адзначае, што не развіваецца інфраструктура ў зонах адпачынку неарганізаваных адпачываючых. Недастаткова лаваў, альтанак, навесаў, адсутнічаюць душавыя кабіны, прыбіральні, практычна няма паслугаў па пракаце спартыўнага інвентару.
Асноўнай прычынай гэтых хібаў называюць бескантрольнасць з боку кіраўніцтва арганізацыяў, якія маюць ведамасныя аздараўленчыя і санаторна-курортныя аб’екты, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.